РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 3728
Аб'яднаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Утварыць адно цэлае з чаго-н. А. два раёны ў адзін.

2. Згуртаваць. А. сілы ўсіх прыхільнікаў міру. || незакончанае трыванне: аб'ядноўваць. || назоўнік: аб'ядноўванне. || назоўнік: аб'яднанне.
Аб'язны
прыметнік
Такі, па якім аб'язджаюць. А. шлях. Аб'язная дарога.
Аб'яўленне
назоўнік | ніякі род
1. гл. аб'явіць.

2. Паведамленне, аб'ява аб чым-н. у вуснай або пісьмовай форме, абвяшчэнне.
Аба
прыназоўнік
Ужыв. ў спалучэннях «аба мне» і (радзей) «аба ўсім (ўсёй, ўсіх)»: аба мне нічога не гаварылі, аба ўсім пытацца.
Абабак
назоўнік | мужчынскі род
Ядомы грыб з буравата-шэрай іубчастай шапкай, падбярозавік, бабка. А. рос пад бярозай.
Абабегаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і абабегчы (у 3 знач.). А. знаёмых. А. ўвесь горад. || незакончанае трыванне: абабягаць.
Абабегчы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Бягом зрабіць круг вакол каго-, чаго-н. А. гумно. А. вакол дома.

2. Бегучы, абмінуць каго-, што-н. Абабег нас толькі адзін спартсмен.

3. Паспешліва, бегаючы, пабываць у многіх, у розных месцах. А. ўсіх суседзяў.

4. пераноснае значэнне: Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым. Навіна абабегла ўсю вёску. || незакончанае трыванне: абабягаць.
Абабіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пра мужчыну: пераняць некаторыя жаночыя рысы, стаць дробязным, бесхарактарным.

2. Пра жанчыну: апусціцца, стаць неахайнай.
Абабіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пашкодзіцца, адбіцца, адпасці (пра рэчы, тынк і пад.).

2. пераноснае значэнне: Звыкнуцца з чым-н., перастаць заўважаць дрэннае. За столькі год абабіліся, дык і зараз церпім. || незакончанае трыванне: абабівацца.
Абабіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ударамі збіць што-н., ачысціць ад чаго-н., атрэсці (размоўнае). А. яблыню.

2. Пашкодзіць паверхню чаго-н. А. палец. А. тынк.

3. Прыбіваючы, пакрыць, абцягнуць чым-н. А. дзверы дэрмацінам.

4. Зрабіць прыгодным для язды. А. дарогу.Абабіць капейку фазм.) — зарабіць грошай. || незакончанае трыванне: абабіваць і абіваць. || назоўнік: абабіванне і абіўка.
2009–2017. Беларусь, Менск.