РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 3728
Абмуроўка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. гл. абмураваць.

2. Тое, чым што-н. абмуравана. Цагляная а. катла. || прыметнік: абмуровачны.
Абмыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым. А. ногі. А. дзіця.

2. Памыць бялізну ўсім, многім. А. сям'ю.

3. пераноснае значэнне: Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (размоўнае). А. новую кватэру. А. прэмію. || незакончанае трыванне: абмываць. || зваротны стан: абмыцца. || незакончанае трыванне: абмывацца. || назоўнік: абмыванне.
Абмякнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіцца мяккім, рыхлым. Хлеб ад вільгаці абмяк.

2. Стаць больш мяккім, дабрадушным пад уплывам чаго-н. (размоўнае). Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала. || незакончанае трыванне: абмякаць.
Абмялелы
прыметнік
Які абмялеў, мелкі. Абмялелая затока.
Абмяняцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць абмен, памяняцца кім-, чым-н. А. кватэрамі.

2. Выпадкова памяняцца якімі-н. рэчамі. А. шапкамі ў гардэробе.

3. пераноснае значэнне: Падзяліцца з кім-н. сваімі думкамі і выслухаць думкі, погляды субяседніка. А. вопытам. || незакончанае трыванне: абменьвацца. || назоўнік: абмен.
Абмяняць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аддаць адно што-н. і атрымаць замест яго другое. А. кніжку ў бібліятэцы. || незакончанае трыванне: абменьваць. || назоўнік: абмен.
Абмярцвелы
прыметнік
1. Які страціў адчувальнасць, нежывы. Абмярцвелая тканка. Абмярцвелыя ногі.

2. пераноснае значэнне: Нерухомы, застылы. А. ад страху твар. || назоўнік: абмярцвеласць.
Абмяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прымяць, прыціснуць зверху, зрабіць шчыльнейшым. А. салому. || незакончанае трыванне: абмінаць. || назоўнік: абмінанне.
Абмяшаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прыправіць корм (сечку, мякіну, ахрап'е) мукою, бульбай. А. сечку карове. || незакончанае трыванне: абмешваць. || назоўнік: абмешванне і абмешка.
Абнавіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць новым, абноўленым. Краіна абнавілася.

2. Папоўніцца чымсьці новым. Рэпертуар тэатра абнавіўся. Абнавіўся склад рэдкалегіі. || незакончанае трыванне: абнаўляцца. || назоўнік: абнаўленне.
2009–2020. Беларусь, Менск.