УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
...
3728
|
Абабраць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Зняць, сабраць з чаго-н., вызваліць ад пладоў. А. агрэст з куста.
2. Абакрасці, забраць усё, што ёсць. Суседа абабралі да ніткі.
3. Зняць лушпінне з чаго-н. А. бульбіну. || незакончанае трыванне: абабіраць. || назоўнік: абабіранне.
|
Абавязак
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Пэўнае кола дзеянняў, якія павінны абавязкова выконвацца тым, каму яны даручаны, або хто сам узяўся за іх выкананне. Усеагульны воінскі а. Грамадскія абавязкі.
|
Абавязаны
|
прыметнік
|
1. з інфінітывам: Які мае што-н. сваім абавязкам. Я а. дапамагчы таварышу.
2. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім-, чым-н. Я многім а. гэтаму чалавеку.
|
Абавязацельства
|
назоўнік | ніякі род
|
1. Афіцыйна дадзенае абяцанне або дагавор, якія патрабуюць ад таго, хто іх дае, абавязковага выканання. Дагаворныя абавязацельствы.
2. Грашовы пазыковы дакумент (спецыяльны тэрмін).
|
Абавязацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Узяць на сябе абавязацельства (у 1 знач.). А. дасягнуць яшчэ лепшых ураджаяў. || незакончанае трыванне: абавязвацца.
|
Абавязаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Ускласці на каго-н. якія-н. абавязкі, прадпісаць. А. загадчыка лабараторыі падрыхтаваць справаздачу. || незакончанае трыванне: абавязваць.
|
Абавязковы
|
прыметнік
|
1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая пастанова. Абавязкова (прыслоўе) прыйду.
2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. А. экзэмпляр. || назоўнік: абавязковасць.
|
Абагавіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абогатварыць. || незакончанае трыванне: абагаўляць. || назоўнік: абагаўленне.
|
Абагаціцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Стаць багатым, разбагацець.
2. Стаць багацейшым на якое-н. рэчыва (пра руду, глебу; спецыяльны тэрмін). Глеба абагацілася азотам. || незакончанае трыванне: абагачацца. || назоўнік: абагачэнне.
|
Абагаціць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Зрабіць багатым, багацейшым. А. народ. А. мову.
2. Палепшыць якасць, павысіць каштоўнасць чаго-н., уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва і пад. (спецыяльны тэрмін). А. руду. А. глебу. || незакончанае трыванне: абагачаць. || назоўнік: абагачэнне.
|
|
|
|