РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 3728
Абагачальнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Рэчыва, састаў, якія паляпшаюць якасць глебы, руды і пад. Абагачальнікі глебы.

2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.
Абагачальны
прыметнік
Які служыць для абагачэння выкапняў. А. завод.
Абагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Апярэдзіць у руху, бегу. А. калону машын.

2. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н. А. старэйшага брата. А. аднакласнікаў.

3. пераноснае значэнне: Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н. А. таварышаў па ведах.

4. Акучыць. А. бульбу. || незакончанае трыванне: абганяць. || назоўнік: абгон. || прыметнік: абгонны і абганяльны. Абгонны манеўр. Абганяльны плуг.
Абагнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н. А. бочку абручом.

2. Абысці, аб'ехаць кругом; пайсці, паехаць у абход чаго-н. А. лес. || незакончанае трыванне: агібаць, абгінаць і агінаць.
Абагравальнік
назоўнік | мужчынскі род
Прылада для абагравання. Электрычны а.
Абагравальны
прыметнік
Які служыць для абагравання. Абагравальная сістэма.
Абагрэцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Сагрэцца, зрабіцца цёплым. А. каля печы. Пакой абагрэўся. || незакончанае трыванне: абагравацца. || назоўнік: абагрэў і абаграванне.
Абагрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Сагрэць, зрабіць цёплым. А. рукі. А. кватэру. А. сірату (пераноснае значэнне). || незакончанае трыванне: абаграваць. || назоўнік: абагрэў і абаграванне.
Абагуліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць калектыўным, грамадскім уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб'екты, жывёлу). А. маёмасць. А. зямлю. А. жывёлу. || незакончанае трыванне: абагульваць. || назоўнік: абагульванне і абагуленне.
Абагульненне
назоўнік | ніякі род
1. гл. абагульніць.

2. Агульны вывад. Шырокае а. вопыту наватараў.
2009–2017. Беларусь, Менск.