РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5
Авадзень
назоўнік | мужчынскі род
Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёлы. || прыметнік: аваднёвы.
Авал
назоўнік | мужчынскі род
Замкнёная выпуклая крывая лінія ў выглядзе яйца. Прыгожы а. твару. || прыметнік: авальны.
Авалодаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Узяць сілай, захапіць, завалодаць. А. крэпасцю.

2. пераноснае значэнне, кім-чым. Падпарадкаваць сабе, надаць чаму-н. патрэбны кірунак. А. увагай. А. сабой (вярнуць страчанае самавалоданне, супакоіцца).

3. пераноснае значэнне, кім-чым. Ахапіць, апанаваць (пра стан, думкі, пачуцці). Стома авалодала ўсім целам.

4. пераноснае значэнне, чым. Трывала засвоіць што-н., вывучыць. А. замежнай мовай. А. прафесіяй. || незакончанае трыванне: авалодваць. || назоўнік: авалоданне.
Авангард
назоўнік | мужчынскі род
Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл. || прыметнік: авангардны.
Авангардызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Імкненне якой-н. грамадскай групы да вяршэнствуючай ролі ў чым-н.

2. Агульная назва розных плыней у мастацтве 20 ст., якія парываюць з рэалізмам і шукаюць новыя формы мастацкага выяўлення. || прыметнік: авангардысцкі.
Авангардыст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік авангардызму (у 2 знач.). || жаночы род: авангардыстка.
Аванзала
назоўнік | жаночы род
Памяшканне перад галоўнай залай у грамадскіх памяшканнях, палацах. || прыметнік: аванзальны.
Аванложа
назоўнік | жаночы род
Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу.
Аванпорт
назоўнік | мужчынскі род
Абароненая ад хваль знешняя частка порта. || прыметнік: аванпортны.
Аванпост
назоўнік | мужчынскі род
Перадавы вартавы пост, а таксама месца размяшчэння такога паста. || прыметнік: аванпостны.
2009–2019. Беларусь, Менск.