РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Ага
часціца
1. часціца: Ужыв. пры выказванні згоды, сцвярджэння, пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі і пад. Чуеш? Ага, чую. Усе прыехалі? Ага.

2. выклічнік: Вокліч з пераможнай інтанацыяй. Ага! Папаўся!
Агабляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць гэблем роўнай, гладкай паверхню чаго-н. А. дошкі. || незакончанае трыванне: агаблёўваць. || назоўнік: агаблёўванне.
Агава
назоўнік | жаночы род
Травяністая трапічная расліна з шорсткім буйным лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная і для здабывання валакна. || прыметнік: агававы. Сямейства агававых (назоўнік).
Агаварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць агаворку; загадзя папярэдзіць, растлумачыць. Перш як чытаць даклад, трэба а.

2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. А. ад хвалявання. || незакончанае трыванне: агаворвацца.
Агаварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку. А. сваю нязгоду. || незакончанае трыванне: агаворваць.
Агаворка
назоўнік | жаночы род
1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага. Згадзіцца без усякіх агаворак.

2. Памылкова ўжытае слова або выраз. Выпадковая а. || прыметнік: агаворачны.
Агаласіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі. Дес агаласіўся спевам птушак. Вуліца агаласілася плачам. || незакончанае трыванне: агалошвацца і агалашацца.
Агаласіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Напоўніць якімі-н. гукамі. А. лес песнямі.

2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. А. тэкст прывітальнай тэлеграмы. || незакончанае трыванне: агалошваць і агалашаць. || назоўнік: агалашэнне.
Агалелы
прыметнік
1. Голы, апусцелы. Агалелае дрэва. Агалелыя палі.

2. пераноснае значэнне: Вельмі бедны, збяднелы, згалелы. || назоўнік: агалеласць.
Агалець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалелі дрэвы. Агалелі палі.

2. пераноснае значэнне: Збяднець, згалець. За вайну агалела вёска. || назоўнік: агаленне.
2009–2019. Беларусь, Менск.