УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
АА
АБ
АВ
АГ
АД
АЕ
АЖ
АЗ
АЙ
АК
АЛ
АМ
АН
АО
АП
АР
АС
АТ
АУ
АЎ
АФ
АХ
АЦ
АЧ
АШ
АЭ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
83
|
Ад (ада)
|
прыназоўнік
|
1. Указвае на зыходны пункт чаго-н. Адысці ад агню. Ад Мінска да Брэста. Ад галавы да пят.
2. Указвае на крыніцу чаго-н. Даведацца ад настаўніка.
3. Указвае на непасрэдную сувязь з чым-н., з якой-н. дзейнасцю. Рабочы ад станка. Людзі ад навукі.
4. Указвае на цэлае, якому належыць частка. Крошкі ад хлеба. Ножка ад крэсла.
5. Указвае на што-н., ад чаго пазбаўляюцца, што ліквідуецца, накіраванае супраць чаго-н. Ачысціць ад пылу. Схавацца ад спякоты. Лекі ад хваробы.
6. Указвае на прычыну, падставу чаго-н. Плакаць ад гора. Вясёлы ад шчасця.
7. Указвае на другі прадмет, які супрацьпастаўляецца першаму. Трэба адрозніваць дабро ад зла.
8. Ужыв. пры абазначэнні даты дакумента. Загад ад 10 мая.
9. У выразах: год ад году, час ад часу, дзень ада дня і пад. ўказвае на часавую паслядоўнасць.
|
Ад (ада)
|
прыстаўка
|
1. Утварае дзеясловы са знач.: а) канца, спынення, кан- чатковага выканання дзеяння. напр. адпрацаваць, аддзяжурыць, адгрымець, адказнасць; б) устаранення чаго-н., рух убок, напр. адклеіць, адштурхнуць, ад'ехаць; в) інтэнсіўнасці дзеяння, напр. адмабілізаваць, адпрацаваць, адсцябаць; г) давядзення да непажаданага стану, напр. адтаптаць, адсядзець, адляжаць; д) з марфемай «цца» — дзеяння, учыненага з мэтай ухілення ад чаго-н., напр. адпісацца, адкараскацца; е) з марфемай «цца» — заканчэння працяглага дзеяння, напр. адваявацца, адбіцца.
2. Утварае назоўнікі са знач. аддалення, напр. адгалосак.
3. Утварае прыметнікі са знач. утварэння, паходжання ад чаго-н., напр. аддзеяслоўны, адыменны.
4. Утварае прыслоўі, напр. адгэтуль, адусюль.
|
Ад'езд
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Адпраўленне ў дарогу. У дзень ад'езду. А. дэлегацыі.
|
Ад'ездзіцца
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Тое, што і ад'ездзіць (у 2 знач.). Мы ўжо ад'ездзіліся, няхай цяпер другія ездзяць.
|
Ад'ездзіць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
1. Праездзіць некаторы час. Машына ад'ездзіла 20 гадоў.
2. Перастаць ездзіць куды-н. Я сваё ад'ездзіў.
|
Ад'есці
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Адкусіць, адгрызці. Кот ад'еў галаву рыбіны.
2. Скончыць есці (размоўнае). У вас адпелі — у нас ад'елі (прымаўка). || незакончанае трыванне: ад'ядаць.
|
Ад'есціся
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
1. Паправіцца, пасыцець ад добрай яды; адкарміцца. Кабан ад'еўся.
2. Наесціся чаго-н. удосталь. Ад'еліся за лета яблыкаў і груш. || незакончанае трыванне: ад'ядацца.
|
Ад'ехацца
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Тое, што і ад'ехаць (у 1 знач.). || незакончанае трыванне: ад'язджацца.
|
Ад'ехаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Паехаўшы, аддаліцца на нейкую адлегласць. А. ад сяла кіламетраў пяць.
2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (горад, вёску і пад.). А. на поўнач.
3. Зрушыцца з месца, адсунуцца (размоўнае). Засаўка ад'ехала. || незакончанае трыванне: ад'язджаць.
|
Ад'юнкт
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Аспірант вышэйшых ваенна-вучэбных устаноў.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў Заходняй Еўропе: малодшая навуковая пасада ў некаторых навуковых установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
|
|
|