РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2
Аж
часціца
1. часціца: Ужыв. як узмацненне ў знач. нават. Аж крыкнуў ад радасці.

2. часціца: Падкрэслівае інтэнсіўнасць далейшай часткі паведамлення. Дайшоў аж да самога міністэрства.

3. злучнік: Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; так, што нават. Машыны так гулі, аж вокны звінелі. Аж чорна — вельмі многа. Ягад у лесе аж чорна.
Ажарэб
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Роды ў кабыл, асліц, вярблюдзіц.

2. Прыплод кабыл, асліц, вярблюдзіц.
Ажно
злучнік | часціца | размоўнае
Тое, што і аж.
Ажур
назоўнік | мужчынскі род
1. Скразное вязанне, пляценне. Вязаць ажурам.

2. Лёгкая празрыстая тканіна. Пакрывала з ажуру.
Ажур
прыслоўе
У бухгалтэрыі: такое вядзенне справы, калі кожная аперацыя рэгіструецца неадкладна пасля яе выканання.(Усё) у ажуры (размоўнае) — усё ў парадку, усё як належыць.
Ажурны
прыметнік
Празрысты, тонкі, драбнасеткаваты. Ажурная тканіна. Ажурная вязь. Ажурная работа — пра вельмі тонкую, майстэрскую работу. || назоўнік: ажурнасць.
Ажывіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім. Чалавек ажывіўся, павесялеў. Гутарка ажывілася.

2. Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю. Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.

3. Стаць больш актыўным, дзейным. Сход ажывіўся. Работа ажывілася. || незакончанае трыванне: ажыўляцца. || назоўнік: ажыўленне.
Ажывіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Вярнуць да жыцця, зрабіць зноў жывым. А. арганізм. А. успаміны (пераноснае значэнне).

2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым. Радасная вестка ажывіла людзей.

3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю. Вяселле ажывіла старэнькую хату.

4. Зрабіць больш актыўным, дзейным. А. работу нарады. || незакончанае трыванне: ажыўляць. || назоўнік: ажыўленне.
Ажына
назоўнік | жаночы род
1. Кустовая калючая ягадная расліна сямейства ружакветных.

2. Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, падобныя на ягады малін. Збіраць ажыны. || прыметнік: ажынавы. А. куст. Ажынавае варэнне.
Ажыннік
назоўнік | мужчынскі род
Зараснік ажыны.
2009–2019. Беларусь, Менск.