РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6
Аз
назоўнік | мужчынскі род
1. Старадаўняя назва літары «а».

2. пераноснае значэнне, азы, -оў. Пачатковыя звесткі (размоўнае). Пачаць з азоў.
Азагаловіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Даць чаму-н. загаловак. А. артыкул. || незакончанае трыванне: азагалоўліваць.
Азадак
назоўнік | мужчынскі род
1. Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкідаў азадкам, брыкаўся.

2. Задняя частка тушы. Купіць цэлы а. свінні. || прыметнік: азадачны.
Азадачаны
прыметнік
Які знаходзіцца ў замяшанні, разгубленасці, які выражае здзіўленне. А. выгляд твару. || назоўнік: азадачанасць.
Азадачыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прывесці ў замяшанне, збянтэжыць, здзівіць, паставіць каго-н. у складанае становішча. А. пытаннем. || незакончанае трыванне: азадачваць.
Азаддзе
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Тое, што і пазаддзе.
Азалаціць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н. Восень азалаціла лес.

2. Шчодра абдарыць, абагаціць. Лён азалаціў калгас і калгаснікаў.
Азалія
назоўнік | жаночы род
Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з белымі, жоўтымі і іншымі кветкамі. || прыметнік: азаліевы.
Азанаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
1. Ператварыць (ператвараць) у азон. А. кісларод.

2. Ачысціць (ачышчаць) азонам. А. памяшканне. || назоўнік: азанаванне.
Азанатар
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для атрымання азону, а таксама для ўзбагачэння азонам паветра. || прыметнік: азанатарны.
2009–2019. Беларусь, Менск.