РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1
Ай
выклічнік | размоўнае
Выказвае розныя пачуцці: боль, спалох, здзіўленне, папрок, радасць, жаль і пад. Ай, баліць! Ай, страшна! Ай, як хораша ў полі! Ай-ай-ай (размоўнае) — выказвае неадабрэнне, папрок. Ай-ай-ай, як непрыгожа!
Айва
назоўнік | жаночы род
Паўднёвае дрэва сямейства ружакветных з цвёрдымі духмянымі пладамі, якія па форме нагадваюць яблыкі, а таксама плод гэтага дрэва. || прыметнік: айвовы. Айвовае варэнне.
Айканіміка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання. || прыметнік: айканімічны.
Айканімія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі. А. Віцебшчыны. || прыметнік: айканімічны.
Айконім
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Уласная назва населенага пункта.
Аймак
назоўнік | мужчынскі род
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бураціі, у Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці і ў Манголіі. || прыметнік: аймачны.
Айсберг
назоўнік | мужчынскі род
Плывучая ледзяная гара, што адкалолася ад ледніка.
Айцец
назоўнік | мужчынскі род
1. Служыцель культу. Святы а. (пачцівы зварот да служыцеля культу).

2. Бацька. Ці я ў мамкі не радзілася, ці ў айца не гадавалася (з народнай творчасці).
Айчым
назоўнік | мужчынскі род
Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу. Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.
Айчына
назоўнік | жаночы род | высокае
Бацькаўшчына, радзіма. Наведаў нядаўна айчыну сваю. || прыметнік: айчынны. Вялікая Айчынная вайна.
2009–2019. Беларусь, Менск.