РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Акаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абабіць металам. А. скрыню жалезам. А. бочку. || незакончанае трыванне: акоўваць. || назоўнік: акоўванне і акоўка. || прыметнік: аковачны.
Акадэмізм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. Чыста тэарэтычны напрамак у навуковых і вучэбных занятках, адарванасць іх ад практыкі, ад патрабаванняў жыцця, ад актуальных задач сучаснасці.

2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які прытрымліваецца ўсталяваных канонаў мастацтва антычнасці і эпохі Адраджэння.
Акадэмік
назоўнік | мужчынскі род
Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад. Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Ееларусі.
Акадэмічны
прыметнік
1. гл. акадэмія.

2. Які прытрымліваецца ўсталяваных традыцый (у навуцы, мастацтве). А. жывапіс.

3. Навучальны (у дачыненні вышэйшых навучальных устаноў). А. год.

4. пераноснае значэнне: Чыста тэарэтычны, не звязаны з практыкай. Гэта акадэмічныя спрэчкі.

5. У складзе назваў тэатраў, аркестраў, капэл азначае: вышэйшай кваліфікацыі, узорны. Нацыянальны а. тэатр оперы і балета Беларусі.
Акадэмія
назоўнік | жаночы род
1. Вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова. А. навук Беларусі.

2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў. Ваенна-медыцынская а. Сельскагаспадарчая а. || прыметнік: акадэмічны.
Аказацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць, з'явіцца ў сапраўднасці кім-, чым-н., якім-н. Мікола аказаўся добрым настаўнікам. Аказалася, што хлопцы ведалі адзін аднаго.

2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н. Дырэктар аказаўся на сходзе.

3. Знайсціся, быць у наяўнасці. Добра, што з сабою аказаліся грошы. || незакончанае трыванне: аказвацца.
Аказацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Падаць голас, вестку; загаварыць, азвацца. Сын нарэшце аказаўся, прыслаў пісьмо. || незакончанае трыванне: аказвацца.
Аказаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
У злучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае дзеянне паводле знач. гэтых назоўнікаў. А. дапамогу (дапамагчы). А. увагу (уважліва аднесціся). || незакончанае трыванне: аказваць. || назоўнік: аказанне.
Аказія
назоўнік | жаночы род
1. Зручны, спрыяльны выпадак для паездкі або перасылкі чаго-н. з кім-н. Якраз надарылася зручная а.

2. Рэдкі, незвычайны выпадак (размоўнае). Што за а.!
Акалаціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абабіць калоцячы, абтрэсці. А. грушы.

2. Уручную абмалаціць, абабіць (снапы жыта). А. жыта. || незакончанае трыванне: акалочваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.