РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Аладка
назоўнік | жаночы род
Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні. || памяншальная форма: аладачка. || прыметнік: аладачны.
Алапат
назоўнік | мужчынскі род
Урач, які лечыць метадамі алапатыі.
Алапатыя
назоўнік | жаночы род
Звычайная сістэма лячэння, названая так у супрацьлегласць гамеапатыі. || прыметнік: алапатычны.
Алах
назоўнік | мужчынскі род
У магаметан: бог. Алах яго зедае (размоўнае, часта жартаўлівае) — невядома, не ведаю.
Албанцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі. || жаночы род: албанка. || прыметнік: албанскі.
Алгарытм
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, правіл для рашэння пэўнай задачы. А. здабывання кораня. || прыметнік: алгарытмічны.
Алгебра
назоўнік | жаночы род
Раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці велічынь, выражаных літарамі, незалежна ад іх лікавага значэння. || прыметнік: алгебраічны.
Але
злучнік
1. Служыць для супрацьпастаўлення, абмежавання ў знач. аднак, разам з тым. Хлопец гаварыў па-беларуску, але з моцным польскім акцэнтам. 2, у знач. назоўнік, нескланяльнае, н. Пярэчанне, перашкода (размоўнае). Ніякіх але!
Але
часціца
1. сцвярджальная. Ужыв. пры сцвярджэнні або згодзе з чым-н. Усё тут ? — Але.

2. узмацняльная. Ужыв. пры здзіўленні, захапленні, абурэнні і пад. Але ж і мароз!
Алеаграфія
назоўнік | жаночы род
Даўні спосаб узнаўлення карцін, намаляваных алейнымі фарбамі. || прыметнік: алеаграфічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.