РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6
Амазонка
назоўнік | жаночы род
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: прадстаўніца ваяўнічага племені жанчын.

2. Жанчына-коннік у спецыяльным касцюме для верхавой язды.

3. Доўгая сукенка для верхавой язды. Імчаліся конна жанчыны ў чорных амазонках. || прыметнік: амазонскі.
Амаладзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць больш маладым (па жыццяздольнасці, па выгляду і пад.).

2. (7 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць абноўленым па складу членаў чаго-н. Калектыў амаладзіўся. || незакончанае трыванне: амалоджвацца. || назоўнік: амалоджванне. || назоўнік: амаладжэнне.
Амаладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць больш маладым (па жыццядзейнасці, па выгляду і пад.).

2. Увесці больш моладзі ў склад чаго-н. А. калектыў. || незакончанае трыванне: амалоджваць. || назоўнік: амалоджванне. || назоўнік: амаладжэнне.
Амаль
прыслоўе
Без нечага, мала чаго не хапае да чаго-н. Ён а. дарослы. Працавалі а. цэлы дзень.
Амальгама
назоўнік | жаночы род
1. Вадкі, напаўвадкі або цвёрды сплаў якога-н. металу з ртуццю (спецыяльны тэрмін).

2. пераноснае значэнне: Разнародная сумесь, спалучэнне чаго-н. (кніжнае). || прыметнік: амальгамны.
Аманал
назоўнік | мужчынскі род
Выбуховае рэчыва. || прыметнік: аманалавы.
Аманімія
назоўнік | жаночы род
Гукавое падабенства слоў пры розніцы значэнняў. || прыметнік: аманімічны.
Амар
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі марскі рак. || прыметнік: амаравы.
Амаральны
прыметнік
Які супярэчыць маралі, пазбаўлены маралі. А. чалавек. А. ўчынак. || назоўнік: амаральнасць.
Амартызаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) амартызацыю.
2009–2019. Беларусь, Менск.