РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Анабіёз
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Рэзкае зніжэнне жыццёвых працэсаў у арганізме з наступным аднаўленнем іх пры спрыяльных умовах. || прыметнік: анабіятычны і анабіёзны.
Анагр
назоўнік | мужчынскі род
Дзікі асёл, які водзіцца ў Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі. || прыметнік: анагравы.
Анаконда
назоўнік | жаночы род
Вельмі вялікіх памераў змяя сямейства ўдаваў, якая жыве па берагах рэк, азёр Паўднёвай Амерыкі. || прыметнік: анакондавы.
Аналаг
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Тое, што з'яўляецца падабенствам чаго-н., адпаведнасцю з чым-н. || прыметнік: аналагавы.
Аналагічны
прыметнік
Падобны, такі ж. А. выпадак. || назоўнік: аналагічнасць.
Аналіз
назоўнік | мужчынскі род
1. Метад навуковага даследавання шляхам разгляду асобных бакоў, уласцівасцей, састаўных частак чаго-н. і процілегласць сінтэз.

2. Усебаковы разбор, разгляд чаго-н. А. новага рамана.

3. Вызначэнне саставу рэчыва. А. крыві. Хімічны а.Аналіз матэматычны — адзін з раздзелаў вышэйшай матэматыкі. || прыметнік: аналітычны. А. розум (схільны да аналізу). А. метад.
Аналізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) аналіз (у 1 і 2 знач.) чаго-н. А. мастацкі твор. || закончанае трыванне: прааналізаваць.
Аналітык
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто мае схільнасць да аналітычных разважанняў, умее добра аналізаваць што-н.

2. Спецыяліст, які займаецца аналізам (у 1 і 3 знач.). Палітычны а. Хімік-а.
Аналогія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Падабенства ў якіх-н. адносінах паміж прадметамі, з'явамі і паняццямі. Правесці аналогію паміж з'явамі. Поўная а.
Аналой
назоўнік | мужчынскі род
Высокі столік з пакатым верхам, на які ў царкве кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы. || прыметнік: аналойны.
2009–2019. Беларусь, Менск.