РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 24
Ап'яняльны
прыметнік
Які п'яніць, ад якога хмялеюць. А. пах чаромхі.
Апавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абвіць, абматаць каго-, што-н. чым-н. Стужка апавіла галаву дзяўчыны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв), пераноснае значэнне Пакрыць з усіх бакоў, ахутаць (дымам, туманам і пад.), ахапіць. Лагчыну і лес апавіў туман. Лёгкі сум апавіў сэрца. || незакончанае трыванне: апавіваць. || зваротны стан: апавіцца. || незакончанае трыванне: апавівацца.
Апавядальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто апавядае, расказвае што-н. || жаночы род: апавядальніца. || прыметнік: апавядальніцкі.
Апавядальны
прыметнік
Які апавядае што-н., апісвае якія-н. падзеі. А. жанр. А. сказ (у граматыцы: не пытальны). || назоўнік: апавядальнасць.
Апавяданне
назоўнік | ніякі род
1. Невялікі мастацкі эпічны твор як жанр. Зборнік апавяданняў.

2. Славеснае паведамленне пра якія-н. падзеі, з'явы. Хлапчукоў захаплялі апавяданні камандзіраў пра ваенныя паходы.
Апавядаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Расказваць, паведамляць аб чым-н.
Апавясціць
дзеяслоў | афіцыйнае | закончанае трыванне
Паведаміць аб чым-н., давесці да ведама каго-н. А. усіх аб сходзе. || незакончанае трыванне: апавяшчаць. || назоўнік: апавяшчэнне. || прыметнік: апавяшчальны.
Апавяшчальнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто апавяшчае, аб'яўляе што-н.

2. Традыцыйны персанаж класічных трагедый, які апавяшчае аб падзеях за сцэнай (устарэлае). || жаночы род: апавяшчальніца. || прыметнік: апавяшчальніцкі.
Апагей
назоўнік | мужчынскі род
1. Пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад Зямлі; процілегласць перыгей (спецыяльны тэрмін).

2. пераноснае значэнне: Вышэйшая ступень, росквіт чаго-н. (кніжнае). У апагеі славы. || прыметнік: апагейны.
Апагодзіцца
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | закончанае трыванне
Тое, што і распагодзіцца. К вечару апагодзілася. || незакончанае трыванне: апагоджвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.