РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Ар
назоўнік | мужчынскі род
Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, роўная 100 м

2.
Ар'ергард
назоўнік | мужчынскі род
Частка войска (або флоту), якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл пры паходзе і забяспечвае надзейнасць тылу. || прыметнік: ар'ергардны.
Арабеска
назоўнік | жаночы род
1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў духу арабскага стылю (спецыяльны тэрмін).

2. множны лік: Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжнае). || прыметнік: арабескавы.
Арабіна
назоўнік | жаночы род
Тое, што і рабіна. Палымнеюць арабіны. || памяншальная форма: арабінка. || прыметнік: арабінавы.
Арабіст
назоўнік | мужчынскі род
Вучоны, спецыяліст у галіне арабістыкі. || жаночы род: арабістка.
Арабістыка
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць навук аб мове, культуры і гісторыі арабаў.
Арабы
назоўнік | мужчынскі род
Народы семітычнай моўнай групы, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку. || жаночы род: арабка. || прыметнік: арабскі.
Арагавець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зацвярдзець, пакрыцца рагавой луской. Скура арагавела. || назоўнік: арагавенне.
Араграфія
назоўнік | жаночы род
Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні. || прыметнік: араграфічны.
Аракул
назоўнік | мужчынскі род
1. У антычным свеце: жрэц-прадказальнік волі бажаства, які даваў адказы на розныя пытанні.

2. пераноснае значэнне: Пра таго, чые меркаванні прызнаюцца бясспрэчнай ісцінай (іранічны сэнс). || прыметнік: аракульскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.