РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 21
Ас
назоўнік | мужчынскі род
Выдатны лётчык, майстар паветранага бою. Лётчыкі-асы. Ас у сваёй справе (пераноснае значэнне: вялікі майстар сваёй справы).
Аса
назоўнік | жаночы род
Перапончатакрылае насякомае з джалам. Асой у вочы кідацца. || прыметнік: асіны. Асінае гняздо (таксама пераноснае значэнне: пра зборышча шкодных людзей, ворагаў і пад.).
Асабісты
прыметнік
1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы. Асабістая бібліятэка. Асабістая думка.

2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём. Асабістая крыўда. Асабістае шчасце. Спалучэнне асабістага (назоўнік) з грамадскім.

3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы. А. прыклад. Асабістая ініцыятыва.
Асаблівасць
назоўнік | жаночы род
Характэрная прымета, адметная якасць, уласцівасць каго-, чаго-н. А. дзіцячага характару. Асаблівасці правапісу беларускай мовы.
Асаблівы
прыметнік
Адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна. Асаблівае старанне.
Асабняк
назоўнік | мужчынскі род
Добраўпарадкаваны дом гарадскога тыпу, прызначаны для адной сям'і.
Асабовы
прыметнік
1. гл. асоба.

2. Які мае адносіны да пэўнай асобы, пэўных асоб. А. рахунак (рахунак у банку, адкрыты на імя пэўнай асобы). Асабовая справа (папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў пэўнай установе). А. склад, састаў (рабочыя, служачыя якой-н. установы, вайсковай часці і пад.).
Асавелы
прыметнік | размоўнае
Напаўсонны, расслаблены, напаўпрытомны. Асавелыя вочы. || назоўнік: асавеласць.
Асавець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаць санлівым, расслабленым.
Асавік
назоўнік | мужчынскі род | абласное
Падасінавік. Кош асавікоў.
2009–2019. Беларусь, Менск.