РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5 6 7
Ат
выклічнік
1. Пры перадачы рашучасці, адчаю. — Ат, усё роўна!

2. Пры перадачы бестурботнасці. — Ат, што пра тое казаць.

3. Пры выказванні нязгоды, адмаўлення. —Ат, не крывіце душой.

4. Пры выказванні прыкрасці, незадаволенасці. — Ат, знайшлі каго слухаць!
Атабарыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Уладкавацца дзе-н., размясціцца. Атабарыліся за лесам, абжыліся. || незакончанае трыванне: атабарвацца.
Атава
назоўнік | жаночы род
Трава, што вырасла Ў той жа год на месцы скошанай. || прыметнік: атаўны.
Атаварыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Атрымаць належны тавар, а таксама ўвогуле купіць што-н. || незакончанае трыванне: атаварвацца.
Атаварыць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Выдаць ці атрымаць тавар (як выкананне якога-н. абавязацельства). || незакончанае трыванне: атаварваць.
Атавізм
назоўнік | мужчынскі род
Праяўленне ў патомкаў прыкмет, што былі ўласцівы яго аддаленым продкам (звычайна пра з'явы выраджэння, ненармальнасці). || прыметнік: атавістычны. Атавістычныя праяўленні.
Атака
назоўнік | жаночы род
1. Імклівы напад войск на праціўніка. Адбіць атаку.

2. пераноснае значэнне: Рашучы наступ (у спрэчцы, у гульні і пад.).
Атакаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Пайсці (ісці) у атаку. А. праціўніка.
Атам
назоўнік | мужчынскі род
Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая складаецца 3 ядра і электронаў. А. кіслароду. Расшчапленне атама. || прыметнік: атамны і атамарны. Атамная вага. Атамная энергія. Атамная бомба. Атамная электрастанцыя. Атамнае ядро. Атамарны кісларод.
Атаман
назоўнік | мужчынскі род
1. Ваеннаадміністрацыйная пасада ў казацкіх абласцях і войсках. Казацкі а. Цярпі, казак, атаманам будзеш (прымаўка).

2. пераноснае значэнне: Важак якой-н. банды, шайкі і пад. А. разбойнікаў. || прыметнік: атаманскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.