РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3
Афарбоўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. фарбаваць.

2. Колер або спалучэнне колераў. Прыгожая а. птушкі.

3. пераноснае значэнне: Сэнсавае, выразнае адценне чаго-н. Стылістычная а. слова.
Афарміцель
назоўнік | мужчынскі род
Работнік па афармленню чаго-н. || жаночы род: афарміцельніца. || прыметнік: афарміцельскі.
Афармленне
назоўнік | ніякі род
1. гл. аформіцца, -ць.

2. Знешні выгляд, форма чаго-н. А. вітрын магазіна. Святочнае а. горада.
Афарызм
назоўнік | мужчынскі род
Кароткае трапнае выслоўе. || прыметнік: афарыстычны.
Афарыстычны
прыметнік
1. гл. афарызм.

2. Які змяшчае ў сабе афарызм. А. стыль. Афарыстычная мова. || назоўнік: афарыстычнасць.
Афганцы
назоўнік | мужчынскі род
Асноўнае насельніцтва Афганістана. || жаночы род: афганка. || прыметнік: афганскі.
Афект
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Стан моцнага ўзбуджэння і страта самакантролю. || прыметнік: афектыўны.
Афектаваны
прыметнік | кніжнае
Прасякнуты афектацыяй, з афектацыяй. А. тон. || назоўнік: афектаванасць.
Афектацыя
назоўнік | жаночы род
Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.
Аферыст
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца афёрамі, прайдзісвет. || жаночы род: аферыстка.
2009–2019. Беларусь, Менск.