РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4 5
Ах
выклічнік
1. Ужыв. пры захапленні, здзіўленні, спалоху і пад. Ах, як слаўна тут! Ах, якая нечаканасць!

2. Перадае пачуццё жалю, гора. Ах, якое няшчасце!

3. Перадае пачуццё гневу і абурэння. Ах, каб вас каршун!
Ахавальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто ахоўвае што-н. А. маралі. || жаночы род: ахавальніца.
Ахавальны
прыметнік
Які служыць для аховы каго-н. А. тарыф.
Ахайны
прыметнік
Чысты, акуратны. А. чалавек. || назоўнік: ахайнасць.
Ахаладжальнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Апарат для ахалоджвання чаго-н.

2. Рэчыва, пры дапамозе якога ахалоджваюць што-н.
Ахаладжальны
прыметнік
1. Прызначаны для ахалоджвання чаго-н. Ахаладжальная камера. Ахаладжальная сумесь.

2. Які ахалоджвае, асвяжае. А. напітак.
Ахаладзелы
прыметнік
1. Які ахаладзеў, астыў. Ахаладзелыя рукі.

2. пераноснае значэнне: Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў запал, актыўнасць. А. да пагулянак.
Ахаладзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць халодным, астыць. Вар ахаладзеў.

2. пераноснае значэнне: Стаць абыякавым, больш спакойным. Ахаладзеў запал і рашучасць.
Ахаладзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць халодным, халаднаватым, астыць. Вада ў моры ахаладзілася.

2. Ахаладзіць сябе, сваё цела на паветры.

3. пераноснае значэнне: Стаць абыякавым, спакойным, стрыманым у пачуццях. || незакончанае трыванне: ахалоджвацца і ахаладжацца. || назоўнік: ахаладжэнне і ахалоджванне.
Ахаладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1, што. Зрабіць халодным ці халаднейшым. А. вар.

2. пераноснае значэнне: Зрабіць больш спакойным, стрыманым, зменшыць сілу якога-н. пачуцця. А. прамоўцу вострым пытаннем. || незакончанае трыванне: ахалоджваць. || назоўнік: ахаладжэнне і ахалоджванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.