РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4
Ацалелы
прыметнік | размоўнае
Тое, што і уцалелы.
Ацалець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і уцалець.
Ацаніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Вызначыць цану каго-, чаго-н. А. каня. А. хату.

2. Устанавіць узровень, ступень падрыхтаванасці. А. веды школьнікаў.

3. пераноснае значэнне: Выказаць думку, меркаванне аб значэнні або каштоўнасці каго-, чаго-н. Правільна а. учынак палявода. || незакончанае трыванне: ацэньваць. || назоўнік: ацэнка. || прыметнік: ацэначны. Ацэначная камісія.
Ацверазелы
прыметнік
Які стаў цвярозым, працверазіўся. || назоўнік: ацверазеласць.
Ацверазіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць цвярозым пасля ап'янення. || незакончанае трыванне: ацверажацца. || назоўнік: ацверажэнне.
Ацверазіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым. А.п 'янага. А. летуценніка. || незакончанае трыванне: ацверажаць. || назоўнік: ацверажэнне.
Ацвярдзеласць
назоўнік | жаночы род
Ацвярдзелае месца.
Ацвярдзелы
прыметнік
Які стаў цвёрдым. Ацвярдзелая смала.
Ацвярдзенне
назоўнік | ніякі род
1. гл. ацвярдзець.

2. Тое, што і ацвярдзеласць. А. на назе.
Ацвярдзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць цвёрдым. Пухліна ацвярдзела. || незакончанае трыванне: ацвердзяваць. || назоўнік: ацвярдзенне.
2009–2019. Беларусь, Менск.