РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3
Ачаг
назоўнік | мужчынскі род
1. Устройства, прыстасаванне, дзе распальваюць агонь. Гарыць агонь у ачагу. Хатні а. (пераноснае значэнне: свой дом, сям'я).

2. пераноснае значэнне: Месца, адкуль што-н. распаўсюджваецца, цэнтр чаго-н. (кніжнае). А. асветы. А. землетрасення. А. хваробы. || прыметнік: ачаговы.
Ачалавечыцца
дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне
Стаць падобным на чалавека, ператварыцца ў чалавека. || незакончанае трыванне: ачалавечвацца. || назоўнік: ачалавечанне і ачалавечванне. А. малпы.
Ачамярэлы
прыметнік | размоўнае
Абрыдлы, які апрацівеў.
Ачамярэць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець. Ачамярэла мне гэта балаганная музыка.
Ачапіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Акружыць з мэтай аховы або спынення доступу куды-н. А. плошчу. || незакончанае трыванне: ачапляць. || назоўнік: ачапленне.
Ачараваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць прыемнае ўражанне; зачараваць. Спявачка ачаравала сваім голасам. || незакончанае трыванне: ачароўваць.
Ачарсцвелы
прыметнік
Грубы, бяздушны, чэрствы; падсохлы. А. хлеб. Ачарсцвелая душа. || назоўнік: ачарсцвеласць.
Ачасаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ачысціць часаннем. А. лён. || незакончанае трыванне: ачэсваць.
Ачасаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Чэшучы сякерай, падраўняць. А. бервяно. || незакончанае трыванне: ачэсваць.
Ачахлы
прыметнік
Які астыў, негарачы. А. прысак.
2009–2019. Беларусь, Менск.