РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2 3 4
Ашаламіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разгубіцца, здзівіцца. || незакончанае трыванне: ашаламляцца.
Ашаламіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Задурыць галаву. Несціханы лямант ашаламіў галаву.

2. Надта здзівіць, азадачыць, зрабіць моцнае ўражанне. Нечаканая тэлеграма ашаламіла яго. || незакончанае трыванне: ашаламляць.
Ашаламленне
назоўнік | ніякі род
Стан узрушэння, збянтэжанасці. На яго найшло нейкае а.
Ашаламляльны
прыметнік
Які можа ашаламіць. Ашаламляльныя весці. || назоўнік: ашаламляльнасць.
Ашалёвачны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Звязаны з ашалёўкай, прызначаны для ашалёўкі. А. матэрыял. Ашалёвачныя работы.
Ашаляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абшыць дошкамі. А. хату. || незакончанае трыванне: ашалёўваць. || назоўнік: ашалёўка і ашалёўванне.
Ашатраваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абадраць, ачысціць зерне перад памолам. А. мяшок ячменю.
Ашкліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зашкліць, уставіць шкло. А. вокны.
Ашклянелы
прыметнік
Які стаў падобны на шкло, застылы. Ашклянелыя вочы.
Ашморгаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і абшморгаць. || незакончанае трыванне: ашморгваць. || аднакратны дзеяслоў: ашмаргнуць.
2009–2019. Беларусь, Менск.