РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 2
Аэра
прыстаўка
Першая частка склацаных слоў, якая абазначае адносіны да авіяцыі, паветраплавання, напр. аэранавігацыя, аэравакзал, аэрапорт.
Аэравакзал
назоўнік | мужчынскі род
Вакзал аэрапорта. || прыметнік: аэравакзальны.
Аэрадром
назоўнік | мужчынскі род
Пляцоўка з рознымі збудаваннямі для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання самалётаў, верталётаў, планераў. || прыметнік: аэрадромны.
Аэрадынаміка
назоўнік | жаночы род
Раздзел аэрамеханікі, які вывучае супраціўленне паветра і газаў пры руху розных цел. || прыметнік: аэрадынамічны.
Аэралогія
назоўнік | жаночы род
Навука, якая вывучае ўласцівасці высокіх пластоў атмасферы. || прыметнік: аэралагічны.
Аэрамеханіка
назоўнік | жаночы род
Раздзел механікі, які вывучае газападобныя асяроддзі і іх уздзеянні на апушчаныя ў іх целы. || прыметнік: аэрамеханічны.
Аэранавігацыя
назоўнік | жаночы род
Навука аб метадах і сродках ваджэння лятальных апаратаў па намечаным шляху; паветраная навігацыя. || прыметнік: аэранавігацыйны.
Аэранаўт
назоўнік | мужчынскі род
Паветраплавальнік.
Аэранаўтыка
назоўнік | жаночы род
Тэорыя і практыка паветраплавання.
Аэраплан
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт. || прыметнік: аэрапланавы і аэрапланны.
2009–2019. Беларусь, Менск.