РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2
Ігласкурыя
назоўнік | ніякі род
Марскія беспазваночныя жывёлы з шыпамі або іголкамі на вапнавай паверхні шкілета.
Ігліца
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў. 1. сасны. || прыметнік: іглічны.
Ігнараваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Знарок не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н. 1. крытыку. 1. думку калектыву. || назоўнік: ігнараванне.
Іголка
назоўнік | жаночы род
1. Завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; прылада для шыцця. Машынная і. Уцягнуць нітку ў іголку.

2. Наогул — прадмет такой формы рознага прызначэння, завостраны з аднаго канца. Патэфонная і. Яловыя іголкі. Іголкі ў вожыка. Як на іголках (пра неспакойны, нервовы стан). || памяншальная форма: іголачка. З іголачкі (размоўнае адабральнае) — пра новае, толькі што пашытае, пра вельмі моднае. || прыметнік: іголачны і іголкавы. Іголачны ўкол. Іголкавы цэх.
Іголкападобны
прыметнік
Які мае форму іголкі. || назоўнік: іголкападобнасць.
Іголкатрымальнік
назоўнік | мужчынскі род
Прыстасаванне, у якім замацоўваецца іголка. 1. у швейнай машыне.
Іголкатэрапія
назоўнік | жаночы род
Лячэнне ўколамі спецыяльных іголак у строга вызначаныя месцы на целе. || прыметнік: іголкатэрапеўтычны.
Іголкаўколванне
назоўнік | ніякі род
Тое, што і іголкатэрапія.
Ігольнік
назоўнік | мужчынскі род
Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных кодак. || жаночы род: ігольніца.
Ігольчасты
прыметнік
Пакрыты вялікай колькасцю ітолак (да 2 знач.). 1. кактус.
2009–2019. Беларусь, Менск.