РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3
Ідал
назоўнік | мужчынскі род
1. Статуй, якому язычнікі пакланяліся як бажаству.

2. Нягоднік (размоўнае лаянкавае). Тэты і. высадзіў шыбу. || прыметнік: ідальскі.
Ідалапаклоннік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто пакланяецца ідалам (у 1 знач.).
Ідалапаклонства
назоўнік | ніякі род
Пакланенне ідалам як рэлігійны культ. || прыметнік: ідалапаклонніцкі.
Ідыёма
назоўнік | жаночы род
У мовазнаўстве: выраз, сэнс якога не вызначаецца асобнымі значэннямі слоў, што ў яго ўваходзяць, напр. лынды біць. || прыметнік: ідыяматычны.
Ідыёт
назоўнік | мужчынскі род
1. Разумова адсталы, недаразвіты ад нараджэння чалавек.

2. Дурань, тупіца (размоўнае лаянкавае). || жаночы род: ідыётка.
Ідыёцкі
прыметнік
1. Уласцівы ідыёту (у 1 знач.). 1. выраз твару.

2. Дурны, бязглузды (размоўнае). Ідыёцкая думка прыйшла ў галаву.
Ідыёцтва
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Ідыёцкі (у 2 знач.) учынак.
Ідылія
назоўнік | жаночы род
1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

2. пераноснае значэнне: Мірнае, шчаслівае існаванне (іранічны сэнс). || прыметнік: ідылічны.
Ідыш
назоўнік | мужчынскі род
Бытавая і літаратурная мова германскіх па паходжанню яўрэяў.
Ідыяматыка
назоўнік | жаночы род
У мовазнаўстве: вучэнне аб ідыёмах, а таксама сукупнасць ідыём якой-н. мовы. Беларуская і. || прыметнік: ідыяматычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.