РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2
Іза
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. роўнасці, падобнасці, напр. ізалінія, ізапаверхні.
Ізабара
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам. || прыметнік: ізабарны.
Ізаглоса
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Лінія на дыялектычнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з'явы. || прыметнік: ізаглосны.
Ізаляваны
прыметнік
1. Адасоблены, асобны. 1. пакой. Ізаляваная група.

2. Пакрыты ізаляцыяй (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін). || назоўнік: ізаляванасць.
Ізалявацца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя. І. ад людзей. || назоўнік: ізаляцыя.
Ізаляваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяроддзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н. І. хворага. І. злачынцу. І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў). || назоўнік: ізаляцыя і ізаляванне.
Ізалятар
назоўнік | мужчынскі род
1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычнага току, цеплыні або не прапускае гукаў (спецыяльны тэрмін).

2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў. Фарфоравы і.

3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне для хворых або другіх асоб, якія маюць патрэбу ў ізаляцыі. || прыметнік: ізалятарны. І. рэжым.
Ізаляцыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. ізаляваць, -цца.

2. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць электрычныя правады і іншыя праваднікі энергіі (спецыяльны тэрмін). Провад з двайной ізаляцыяй. || прыметнік: ізаляцыйны.
Ізаляцыянізм
назоўнік | мужчынскі род
Палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адмаўлення ад удзелу ў вырашэнні міжнародных канфліктаў. || прыметнік: ізаляцыянісцкі. Ізаляцыянісцкая палітыка.
Ізаляцыяніст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік ізаляцыянізму.
2009–2019. Беларусь, Менск.