РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2
Іканаграфія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Апісанне і вывучэнне вобразаў якіх-н. асоб або сюжэтаў у творах жывапісу або скульптуры. 1. Пушкіна.

2. зборны назоўнік: Сукупнасць такіх мастацкіх адлюстраванняў.

3. Сукупнасць правіл, якіх павінен прытрымлівацца мастак пры адлюстраванні рэлігійных або міфалагічных сюжэтаў і асоб. || прыметнік: іканаграфічны.
Іканапіс
назоўнік | мужчынскі род
Від рэлігійнага жывапісу — пісанне ікон. Старажытны і. || прыметнік: іканапісны. І. твар (пераноснае значэнне: строгай, суровай прыгажосці).
Іканапісец
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца іканапісам.
Іканастас
назоўнік | мужчынскі род
Сцяна з абразамі святых, якая аддзяляе алтар у праваслаўнай царкве. || прыметнік: іканастасны.
Ікаўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Міжвольныя адрывістыя гукі, якія ўтвараюцца горлам пры іканні. І. мучыць.
Ікацца
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра міжвольную ікаўку. Нешта ікаецца мне сёння. || аднакратны дзеяслоў: ікнуцца.
Ікаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Міжвольна ўтвараць адрывістыя гукі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы. І. пасля абеду. || аднакратны дзеяслоў: ікнуць. || назоўнік: іканне.
Іклаты (ікласты)
прыметнік
З вялікімі ікламі. І. дзік. || назоўнік: іклатасць і ікластасць.
Ікол
назоўнік | мужчынскі род
Зуб, які знаходзіцца непасрэдна за разцамі (у некаторых жывёлін выступае з рота).
Ікона
назоўнік | жаночы род
У веруючых: прадмет рэлігійнага пакланення — малюнак Бога або святога; абраз. І. святога. || прыметнік: іконны. І. жывапіс.
2009–2019. Беларусь, Менск.