РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4
Іл
назоўнік | мужчынскі род
Вязкі асадак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў. Рачны іл. || прыметнік: ілавы.
Ілгаць (лгаць)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гаварыць няпраўду. І. у вочы. Хто сам ілжэ, той нікому не верыць (прыказка). || закончанае трыванне: салгаць і налгаць. || назоўнік: ілганне і лганне.
Ілгун (лгун)
назоўнік | мужчынскі род
Непраўдзівы чалавек; выдумшчык. || жаночы род: ілгуння і лгуння.
Ілжывы (лжывы)
прыметнік
1. Схільны да хлусні, падману. Ілжывая натура. І. чалавек.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман, прытворны, фалыпывы. Ілжывая усмешка. Ілжывыя словы. || назоўнік: ілжывасць і лжывасць.
Ілжэ (лжэ)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які ўтрымлівае хлусню, няпраўду, памылковы, няправільны, напр. ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя; 2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр. ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога; 3) які лжэ, хавае ісціну, напр. ілжэсведка, ілжэсведчанне; 4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр. ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.
Ілжэвучэнне (лжэвучэнне)
назоўнік | ніякі род
Выдуманая, фальшывая тэорыя, якая выдаецца за навуковую.
Ілжэсведка (лжэсведка)
назоўнік | мужчынскі род
Сведка, які дае лжывыя паказанні. || жаночы род: ілжэсведка і лжэсведка.
Ілжэсведчанне (лжэсведчанне)
назоўнік | ніякі род
Паказанні ілжэсведкі (лжэсведкі).
Ілісты
прыметнік
Пакрыты ілам. Ілістае дно. || назоўнік: ілістасць.
Ільвіца (львіца)
назоўнік | жаночы род
Самка льва.
2009–2019. Беларусь, Менск.