РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8
Імавернасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. імаверны.

2. Магчымасць здзяйсняльнасці, ажыццявімасць чаго-н. Ступень імавернасці чаго-н. Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці выпадковых з'яў. || прыметнік: імавернасны.
Імаверны
прыметнік
Магчымы, дапушчальны. І. еыпадак. || назоўнік: імавернасць.
Імажынізм
назоўнік | мужчынскі род
Кірунак у рускай літаратуры пачатку 20 ст., які першапачаткова апіраўся на паэтыку ранняга футурызму і сцвярджаў самакаштоўнасць не звязанага з рэчаіснасцю слова-вобраза. || прыметнік: імажынісцкі.
Імажыніст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік імажынізму. || жаночы род: імажыністка. || прыметнік: імажынісцкі.
Імам
назоўнік | мужчынскі род
1. Духоўны кіраўнік у мусульман.

2. Правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

3. Духоўная асоба, якая кіруе богаслужэннем у мячэці. || прыметнік: імамскі.
Іманентны
прыметнік | кніжнае
Уласцівы прыродзе самога прадмета, унутраны. Іманентныя прычыны. || назоўнік: іманентнасць.
Імартэль
назоўнік | жаночы род
Тое, што і бяссмертнік. || прыметнік: імартэльны.
Імасць
назоўнік | жаночы род
1. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званню, становішчу ў грамадстве і пад. (устарэлае). Скажыце, і., што там здарылася.

2. Пра жонку блізка знаёмага суразмоўцы (размоўнае іранічны сэнс).
Імбір
назоўнік | мужчынскі род
Прыправа з багатага на эфірны алей кораня трапічнай травяністай расліны. || прыметнік: імбірны.
Імбрычак
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Чайнік для заваркі чаю. || прыметнік: імбрычкавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.