РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8
Імгла
назоўнік | жаночы род
1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу. Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.
Імглісты
прыметнік
Зацягнуты імглой. Стаяла імглістая раніца. || назоўнік: імглістасць.
Імгліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі кроплямі (пра дождж). На дварэ і. (безасабовая форма).
Імгненны
прыметнік
1. Які раптоўна ўзнікае. Імгненная рэакцыя.

2. Які хутка праходзіць; кароткачасовы. Імгненная радасць. || назоўнік: імгненнасць.
Іменна
часціца
1. Падкрэслівае які-н. член сказа, азначае: якраз. 1. ў яго атрадзе, у Заслонава.

2. Ужыв. пры далучэнні сказа або асобных членаў сказа, якія растлумачваюць, удакладняюць выказаную думку. Прыйшлі ўсе, а і.: сябры, сваякі, вучні.

3. Ужыв. як сцвярджальнае слова са значэннем: так, сапраўды так. Вось і. — ехаць трэба па цаліку.
Іменны
прыметнік
У граматацы: які мае адносіны да скланяльных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, займенніка). Іменнае скланенне.
Імжа
прыметнік
Тое, што і імгла.
Імжысты
прыметнік
Зацягнуты імжой. || назоўнік: імжыстасць.
Імжэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Ісці, падаць, асядаць дробнымі кропелькамі (пра дождж). На вуліцы ўвесь дзень імжэла.
Імігрант
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які імігрыраваў у іншую краіну. || жаночы род: імігрантка. || прыметнік: імігранцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.