РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8
Імперыял
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Руская залатая манета з 1775 г. вартасцю 10 руб., а пасля 1897 г. — 15 руб.
Імперыялізм
назоўнік | мужчынскі род
Вышэйшая стадыя капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій ва ўсіх сферах жыцця, барацьбой паміж капіталістычнымі краінамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту, за чужыя тэрыторыі. || прыметнік: імперыялістычны.
Імперыяліст
назоўнік | мужчынскі род
Буйны капіталіст, буржуазны палітычны дзеяч эпохі імперыялізму. || прыметнік: імперыялісцкі.
Імпічмент
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Працэдура прыцягнення да суда парламента вышэйшых службовых асоб дзяржавы.
Імплантаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Правесці (-водзіць) хірургічную аперацыю ўжыўлення ў тканкі чужых арганізму матэрыялаў (біялагічна неактыўных металаў, пластмас і пад.) або перасадкі органа, тканкі, а таксама аперацыя ўкаранення зародка ў матку. І. штучны клапан сэрца. І. зуб, косць, храсток, хрусталік. || назоўнік: імплантацыя. || прыметнік: імплантацыйны.
Імправізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Стварыць (ствараць) што-н. без папярэдняй падрыхтоўкі, у час выканання. 1. байку. І. на раялі. || назоўнік: імправізацыя. || закончанае трыванне: зымправізаваць.
Імправізатар
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, здольны імправізаваць. || прыметнік: імправізатарскі. І. талент.
Імправізацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. імправізаваць.

2. Імправізаваны твор. Музычная і. || прыметнік: імправізацыйны.
Імпрэсарыо
назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае
Асоба, якая арганізоўвае канцэрты, гастролі артыстаў і пад.
Імпрэсіянізм
назоўнік | мужчынскі род
Плынь у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой імкнуліся да непасрэднай перадачы суб'ектыўных адчуванняў, мімалётных уражанняў і настрояў. || прыметнік: імпрэсіянісцкі і імпрэсіяністычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.