РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8
Імпрэсіяніст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік імпрэсіянізму. || жаночы род: імпрэсіяністка. || прыметнік: імпрэсіянісцкі.
Імпульс
назоўнік | мужчынскі род
1. Пабуджальны момант, штуршок, што выклікае якое-н. дзеянне (спецыяльны тэрмін). Электрычны і. Нервовы і.

2. Унутранае пабуджэнне да чаго-н., інтэлектуальны або эмацыянальны штуршок, стымул (кніжнае). 1. да творчай працы. || прыметнік: імпульсны. Імпульснае выпрамяненне.
Імпульсіўны
прыметнік | кніжнае
1. Які выклікаецца імпульсам. Імпульсіўныя рухі.

2. Які дзейнічае пад уплывам выпадковых імпульсаў. 1. чалавек. || назоўнік: імпульсіўнасць.
Імпэт
назоўнік | мужчынскі род
1. Парыў ветру. Страшліваць і. ветру.

2. пераноснае значэнне: Пыл, пылкасць, імкненне. 1. да працы. Любоўны і. || прыметнік: імпэтны.
Імуна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да імунітэту (у 1 знач.), напр. імунаалергічны, імунапаталогія, імунарэактыўнасць, імунатэрапія; 2) які мае адносіны да імуналогіі, напр. імуналогія, імунамарфалогія, імунаэмбрыялогія.
Імуналогія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Раздзел медыцыны — навука аб неўспрымальнасці арганізма да інфекцыйных захворванняў, аб яго засцерагальных рэакцыях.
Імунізаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) неўспрымальным да інфекцыйных захворванняў. І. арганізм. || назоўнік: імунізацыя. || прыметнік: імунізацыйны.
Імунітэт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Неўспрымальнасць арганізма да інфекцыйных хвароб. Набыты і. Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама пераноснае значэнне: здольнасць процістаяць чаму-н.).

2. Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам. Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў). || прыметнік: імунны і імунітэтны. Імунная рэакцыя арганізма.
Імунолаг
назоўнік | мужчынскі род
Урач-спецыяліст па імуналогіі.
Імчацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Вельмі хутка ехаць, бегчы. І. што ёсць сілы.
2009–2019. Беларусь, Менск.