РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8
Імчаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вельмі хутка везці, несці. Поезд імчыць пасажыраў.

2. Тое, што і імчацца (размоўнае). Рака імчыць хвалі.
Імша
назоўнік | жаночы род
1. У каталіцкай царкве: літургія, абедня.

2. Харавы музычны твор, прызначаны для літургіі.
Імшанік
назоўнік | мужчынскі род
Уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол.
Імшаны
прыметнік
Зарослы мохам. Імшанае покрыва. Імшанае балота.
Імшара
назоўнік | жаночы род
Мохавае балота. Топкія імшары. Асушыць імшары.
Імшарына
назоўнік | жаночы род
Тое, што і імшара.
Імшысты
прыметнік
1. Парослы мохам. 1. бераг.

2. Падобны на мох. Імшыстая трава. || назоўнік: імшыстасць.
Імшыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Перакладваць мохам бярвёны, ставячы цёплы будынак. 1. зруб.
Імя
назоўнік | ніякі род
1. Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні. Уласнае і. Яго і. — Сяргей.

2. Імя па бацьку — найменне па асабістаму імю бацькі. Завуць Раман, а і. па бацьку Пракопавіч.

3. Прозвішча — спадчыннае афіцыйнае найменне, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям'і, напр. у беларусаў: Атраховіч, Брыль, Вялюгін, Гарэцкі, Дубоўка, Карскі, Мележ, Насовіч, Шырма, Янчук.

4. Асабістая вядомасць, рэпутацыя. Вучоны з сусветным імем.

5. Назва прадмета, з'явы. Расліна альяс вядома пад імем сталетнік.

6. імя каго-чаго,. У памяць, у гонар каго-, чаго-н. Тэатр імя Янкі Купалы.
Імяніннік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек у дзень сваіх імянін або ў дзень свайго нараджэння. Мець выгляд імянінніка (з радасным выглядам; жартаўлівае). || жаночы род: імянінніца.
2009–2019. Беларусь, Менск.