РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Ін'екцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Увядзенне лекавых раствораў непасрэдна пад скуру, у мышцу, вену шляхам упырсквання. І. ў вока. || прыметнік: ін'екцыйны.
Інакш
прыслоўе
1. Тое, што і іначай.

2. далучальны злучнік Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў. Інакш кажучы — іншымі словамі. Так ці інакш — ва ўсякім выпадку, тым ці іншым спосабам.
Інаўгурацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Урачыстая працэдура ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Інахадзь
назоўнік | жаночы род
Спосаб конскага бегу, пры якім адначасова выкідваюцца наперад абедзве правыя нагі або абедзве левыя.
Інаходзец
назоўнік | мужчынскі род
Конь, які бегае інахаддзю.
Іначай
прыслоўе
1. прыслоўе: Іншым спосабам, падругому. Зрабіць і.

2. супраціўны злучнік У адваротным выпадку, а то. Трэба спяшацца, і. спазніцца можна.
Інвалід
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які поўнасцю або часткова страціў працаздольнасць у выніку ранення, знявечання ці хваробы. І. вайны. І. першай групы. || жаночы род: інвалідка. || прыметнік: інвалідны.
Інваліднасць
назоўнік | жаночы род
Стан, становішча інваліда, непрацаздольнасць. Пенсія па інваліднасці.
Інварыянт
назоўнік | мужчынскі род
1. Велічыня, што застаецца нязменнай пры тых або іншых пераўтварэннях (спецыяльны тэрмін).

2. У мовазнаўстве: адзінка, якая заключае ў сабе асноўныя прыметы сваіх канкрэтных рэалізацый. Семантычны і. || прыметнік: інварыянтны.
Інвентар
назоўнік | мужчынскі род
1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі. Спартыўны і. Сельскагаспадарчы і.

2. Вопіс такіх прадметаў, рэестр. Скласці і. Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла. Мёртвы інвентар — прылады працы і іншая маёмасць. || прыметнік: інвентарны.
2009–2019. Беларусь, Менск.