РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4
Ірад
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | лаянкавае
Мучыцель, кат [па імені жорсткага цара Іудзеі Ірада].
Ірадыяцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Распаўсюджанне, павелічэнне памераў (пра хвалі, ачагі ўзбуджэння і інш.). || прыметнік: ірадыяцыйны.
Іранізаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Адносіцца з іроніяй да каго-, чаго-н., гаварыць з іроніяй пра каго-, што-н.
Іранічны
прыметнік
1. гл. іронія.

2. З іроніяй, поўны іроніі. І. тон. || назоўнік: іранічнасць.
Іранцы
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва народаў, якія насяляюць Іран. || жаночы род: іранка. || прыметнік: іранскі.
Ірацыянальны
прыметнік
1. Супрацьлеглы рацыянальнаму пазнанню або які пярэчыць яму (кніжнае).

2. ірацыянальны лік — у матэматыцы: які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай; процілегласць рацыянальны лік. || назоўнік: ірацыянальнасць.
Ірбіс
назоўнік | мужчынскі род
Буйное млекакормячае сямейства кашэчых, снежны барс.
Ірвануцца (рвануцца)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Рэзкім рухам кінуцца, памкнуцца. Конь ірвануўся з месца.
Ірвануць (рвануць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. ірваць.

2. Моцна тузануць, рэзка пацягнуць. І. дзверы.

3. Рэзка скрануцца з месца, рэзкім рухам кінуцца куды-н. (размоўнае). Матацыкл ірвануў з месца.

4. Пачаць імкліва рабіць што-н. (размоўнае). Ірванем усе дружна.

5. Падарваць, узарваць што-н. з выбухам. Ірвануў снарад.
Ірваны (рваны)
прыметнік
1. Падраны на кавалкі. Ірваныя паперы.

2. Падраны, дзіравы. Ірванае адзенне.

3. пераноснае значэнне: З няроўнымі краямі. Ірваная рана.
2009–2019. Беларусь, Менск.