РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3
Іск
назоўнік | мужчынскі род
Зварот ў суд з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў. Прад'явіць і. || прыметнік: іскавы. Іскавая заява.
Іскра
назоўнік | жаночы род
1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва. Электрычная і. (род электрычнага разраду).

2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка. Іскры снегу.

3. пераноснае значэнне, чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту. Іскры надзеі. Аж іскры з вачэй пасыпаліся (размоўнае) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве. || памяншальная форма: іскарка. || прыметнік: іскравы.
Іскрамётны
прыметнік | кніжнае
1. Які кідае іскры, іскрысты. 1. агонь.

2. пераноснае значэнне: Яркі, агністы. 1. позірк. || назоўнік: іскрамётнасць.
Іскрысты
прыметнік
Які ззяе, зіхаціць іскрамі; які вылучае іскры. І. снег. Іскрыстае віно. || назоўнік: іскрыстасць.
Іскрыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі. Снег іскрыцца. Усмешка іскрыцца (пераноснае значэнне).
Іскрыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце. Рубільнік і. || назоўнік: іскрэнне.
Іслам
назоўнік | мужчынскі род
Магаметанства, мусульманская рэлігія. || прыметнік: ісламскі.
Ісламазнаўства
назоўнік | ніякі род
Сукупнасць навук, якія вывучаюць іслам.
Ісландцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ германскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Ісландыі. || жаночы род: ісландка. || прыметнік: ісландскі.
Існаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. існаваць.

2. Жыццё, спосаб жыцця. Сродкі на і.
2009–2019. Беларусь, Менск.