РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1
Іх
займеннік
1. гл. яны.

2. займеннік: прыналежнае Які належыць ім. Гэта іх кнігі.
Іхні
займеннік | прыналежнае | размоўнае
Тое, што і іх (у 2 знач.). І. конь нарабіў шкоды ў агародзе.
Іхтыёл
назоўнік | мужчынскі род
Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, якія ўтрымліваюць рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне). || прыметнік: іхтыёлавы. Іхтыёлавая мазь.
Іхтыя
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рыб, напр. іхтыятаксікоз (харчовае атручэнне рыбнымі прадуктамі), іхтыяфауна.
Іхтыязаўр
назоўнік | мужчынскі род
Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам. || прыметнік: іхтыязаўравы.
Іхтыялогія
назоўнік | жаночы род
Раздзел заалогіі, які вывучае рыб. || прыметнік: іхтыялагічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.