РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 46
Ільно (льно)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання і апрацоўкі лёну, напр. ільнопрадукцыя, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.
Ільновалакно (льновалакно)
назоўнік | ніякі род
Валакно лёну.
Ільнокамбінат (льнокамбінат)
назоўнік | мужчынскі род
Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам. Аршанскі л.
Ільнопрадзільны (льнопрадзільны)
прыметнік
Прызначаны для прадзення лёну. Ільнопрадзільная фабрыка.
Ільнотраста (льнотраста)
назоўнік | жаночы род
Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно. Шаўкавістая л.
Ільнянішча (льнянішча)
назоўнік | ніякі род
Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.
Ільняны (льняны)
прыметнік
1. Які мае адносіны да лёну. Ільняное валакно. Ільняная сарочка.

2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну. Ільняная прамысловасць.

3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну. Ільняныя валасы.
Ілюзія
назоўнік | жаночы род
1. Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў. Аптычная і.

2. пераноснае значэнне: Надзея на што-н., пазбаўленая рэальных падстаў; мара. Цешыць сябе ілюзіямі.

3. Праграмны нумар ілюзіяніста (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: ілюзорны і ілюзійны. Ілюзорны падман пачуццяў. Ілюзійная праграма.
Ілюзіяніст
назоўнік | мужчынскі род
Эстрадна-цыркавы артыст, які паказвае складаныя фокусы, часта з прымяненнем спецыяльнай апаратуры. || жаночы род: ілюзіяністка. || прыметнік: ілюзіянісцкі.
Ілюзорны
прыметнік
1. гл. ілюзія.

2. Створаны ілюзіяй; уяўны, несапраўдны. Ілюзорныя спадзяванні. || назоўнік: ілюзорнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.