РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 46
Імуна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да імунітэту (у 1 знач.), напр. імунаалергічны, імунапаталогія, імунарэактыўнасць, імунатэрапія; 2) які мае адносіны да імуналогіі, напр. імуналогія, імунамарфалогія, імунаэмбрыялогія.
Імуналогія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Раздзел медыцыны — навука аб неўспрымальнасці арганізма да інфекцыйных захворванняў, аб яго засцерагальных рэакцыях.
Імунізаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) неўспрымальным да інфекцыйных захворванняў. І. арганізм. || назоўнік: імунізацыя. || прыметнік: імунізацыйны.
Імунітэт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Неўспрымальнасць арганізма да інфекцыйных хвароб. Набыты і. Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама пераноснае значэнне: здольнасць процістаяць чаму-н.).

2. Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам. Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў). || прыметнік: імунны і імунітэтны. Імунная рэакцыя арганізма.
Імунолаг
назоўнік | мужчынскі род
Урач-спецыяліст па імуналогіі.
Імчацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Вельмі хутка ехаць, бегчы. І. што ёсць сілы.
Імчаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вельмі хутка везці, несці. Поезд імчыць пасажыраў.

2. Тое, што і імчацца (размоўнае). Рака імчыць хвалі.
Імша
назоўнік | жаночы род
1. У каталіцкай царкве: літургія, абедня.

2. Харавы музычны твор, прызначаны для літургіі.
Імшанік
назоўнік | мужчынскі род
Уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол.
Імшаны
прыметнік
Зарослы мохам. Імшанае покрыва. Імшанае балота.
2009–2019. Беларусь, Менск.