РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 46
Імшара
назоўнік | жаночы род
Мохавае балота. Топкія імшары. Асушыць імшары.
Імшарына
назоўнік | жаночы род
Тое, што і імшара.
Імшысты
прыметнік
1. Парослы мохам. 1. бераг.

2. Падобны на мох. Імшыстая трава. || назоўнік: імшыстасць.
Імшыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Перакладваць мохам бярвёны, ставячы цёплы будынак. 1. зруб.
Імя
назоўнік | ніякі род
1. Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні. Уласнае і. Яго і. — Сяргей.

2. Імя па бацьку — найменне па асабістаму імю бацькі. Завуць Раман, а і. па бацьку Пракопавіч.

3. Прозвішча — спадчыннае афіцыйнае найменне, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям'і, напр. у беларусаў: Атраховіч, Брыль, Вялюгін, Гарэцкі, Дубоўка, Карскі, Мележ, Насовіч, Шырма, Янчук.

4. Асабістая вядомасць, рэпутацыя. Вучоны з сусветным імем.

5. Назва прадмета, з'явы. Расліна альяс вядома пад імем сталетнік.

6. імя каго-чаго,. У памяць, у гонар каго-, чаго-н. Тэатр імя Янкі Купалы.
Імяніннік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек у дзень сваіх імянін або ў дзень свайго нараджэння. Мець выгляд імянінніка (з радасным выглядам; жартаўлівае). || жаночы род: імянінніца.
Імяніны
назоўнік
У праваслаўных і католікаў: асабістае свята каго-н., якое выпадае на той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога. Спраўляць і. (дзень нараджэння; размоўнае). || прыметнік: імянінны. І. пірог.
Імянны
прыметнік
Памечаны імем уладальніка; выдадзены на чыё-н. імя. І. гадзіннік. Імянная стыпендыя (імя каго-н.). Імянны спіс — спіс, у якім пералічваюцца прозвішчы і імёны якіх-н. асоб.
Ін'екцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Увядзенне лекавых раствораў непасрэдна пад скуру, у мышцу, вену шляхам упырсквання. І. ў вока. || прыметнік: ін'екцыйны.
Інакш
прыслоўе
1. Тое, што і іначай.

2. далучальны злучнік Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў. Інакш кажучы — іншымі словамі. Так ці інакш — ва ўсякім выпадку, тым ці іншым спосабам.
2009–2019. Беларусь, Менск.