РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 46
Інданезійцы
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва народнасцей і плямён, якія складаюць асноўнае насельніцтва Інданезіі. || жаночы род: інданезійка. || прыметнік: інданезійскі.
Індзейцы
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. || жаночы род: індыянка. || прыметнік: індзейскі.
Індолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне індалогіі.
Індуізм
назоўнік | мужчынскі род
Распаўсюджаная ў Індыі рэлігія, галоўныя плыні якой заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы. || прыметнік: індуісцкі.
Індуктар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Электрамагнітнае устройства, прызначанае для індукцыйнага награвання, а таксама невялікая электрамагнітная машына, якая выкарыстоўваецца ў тэлефоннай апаратуры. || прыметнік: індуктарны.
Індукцыя
назоўнік | жаночы род
1. Спосаб разважання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; процілегласць дэдукцыя (кніжнае).

2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: індукцыйны.
Індульгенцыя
назоўнік | жаночы род
1. У католікаў: грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца царквой ад імя папы рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.

2. пераноснае значэнне: Дазвол на якія-н. дзеянні, учынкі (кніжнае).
Індус
назоўнік | мужчынскі род
Індыец — паслядоўнік індуізму. || жаночы род: індуска. || прыметнік: індускі.
Індустрыя
назоўнік | жаночы род
Фабрычна-завадская прамысловасць з машыннай тэхнікай. Лёгкая і. Цяжкая і. || прыметнік: індустрыяльны.
Індустрыялізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Перавесці (пераводзіць) на машынную, індустрыяльную тэхніку; укараніць (-няць) такую тэхніку. І. сельскую гаспадарку. || назоўнік: індустрыялізацыя.
2009–2019. Беларусь, Менск.