РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 46
Індустрыяльны
прыметнік
1. гл. індустрыя.

2. Тое, што і прамысловы. Індустрыяльная дзяржава.
Індывід
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і індывідуум.
Індывідуалізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), не падобным на іншых; устанавіць (устанаўліваць) што-н. дастасавальна да кожнага асобнага выпадку, асобы. І. заняткі з вучнямі. || назоўнік: індывідуалізацыя.
Індывідуалізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Маральны прынцып, які ставіць інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.

2. Імкненне да яркага праяўлення сваёй асобы незалежна ад калектыву, а таксама паводзіны, у якіх праяўляецца гэта імкненне. || прыметнік: індывідуалістычны.
Індывідуаліст
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у поглядах, паводзінах. || жаночы род: індывідуалістка. || прыметнік: індывідуалісцкі.
Індывідуальнасць
назоўнік | жаночы род
1. Асаблівасці характару і псіхалагічнага складу, якія адрозніваюць адзін індывідуум ад другога.

2. Асоба, індывідуум.
Індывідуальны
прыметнік
1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму, асабісты. Індывідуальныя рысы характару.

2. Які ажыццяўляецца асобнымі людзьмі, не калектыўны. Індывідуальная працоўная дзейнасць. Індывідуальная гаспадарка.

3. Асаблівы для кожнага індывідуума. І. падыход.

4. Асобны, адзінкавы. І. выпадак.
Індывідуум
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.
Індыга
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Цёмна-сіняе фарбавальнае рэчыва, якое атрымліваецца з соку некаторых трапічных (індыганосных) раслін або сінтэтычна.

2. Цёмна-сіні. Колер і. || прыметнік: індыгавы. І. колер.
Індыйцы
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыіі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці. || жаночы род: індыянка. || прыметнік: індыйскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.