РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 46
Індык
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса, самец гэтай птушкі; індзейскі певень. Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае). || жаночы род: індычка. || прыметнік: індычы.
Індыкатар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Прыбор для вымярэння фізічных велічынь, адлюстравання ходу працэсаў або стану аб'екта, за якім вядзецца назіранне. Візуальны і. Акустычны і.

2. Рэчыва, якое з'яўляецца хімічным рэактывам. Хімічны і. || прыметнік: індыкатарны.
Індыферэнтны
прыметнік
Абыякавы, раўнадушны. Індыферэнтныя адносіны. || назоўнік: індыферэнтнасць.
Індыферэнтызм
назоўнік | мужчынскі род
Індыферэнтныя адносіны да чаго-н.
Індычаня (індычанё)
назоўнік | ніякі род
Птушаня індычкі.
Індычына
назоўнік | жаночы род
Мяса індыкоў як харч.
Індэкс
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Спіс, паказальнік чаго-н. 1. аптовых цэн.

2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н. 1. прамысловай вытворчасці.

3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі. Паштовы і. || прыметнік: індэксны.
Індэтэрмінізм
назоўнік | мужчынскі род
Супрацьлеглая дэтэрмінізму канцэпцыя, якая адмаўляе ўсеагульную заканамернасць і прычынную залежнасць і абумоўленасць у прыродзе і грамадстве. || прыметнік: індэтэрміністычны.
Іней
назоўнік | мужчынскі род
Тонкі слой ледзяных крышталяў, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням на ахалоджанай паверхні чаго-н. Дрэвы пакрыліся інеем.
Інертны
прыметнік
1. Які мае інерцыю (у 1 знач.; спецыяльны тэрмін).

2. Бяздзейны, безыніцыятыўны. І. чалавек. Інертныя газы —якія не ўступаюць у хімічныя рэакцыі. || назоўнік: інертнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.