РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 46
Інерцыя
назоўнік | жаночы род
1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан. Ляцець па інерцыі.

2. пераноснае значэнне: Бяздзейнасць, пасіўнасць. Па інерцыі — па прывычцы, машынальна. || прыметнік: інерцыйны.
Інець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пакрывацца інеем. || закончанае трыванне: заінець. Дрэвы заінелі.
Інжынер
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй. І.-механік. Ваенны і. || прыметнік: інжынерскі.
Інжынерны
прыметнік
Тэхнічны, звязаны з дзейнасцю інжынера. Інжынерныя войскі.
Інжынерыя
назоўнік | жаночы род
Інжынерная справа, творчая тэхнічная дзейнасць.
Інжыр
назоўнік | мужчынскі род
1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.

2. Салодкі плод гэтага дрэва (вінныя ягады). || прыметнік: інжырны.
Іністы
прыметнік
Пакрыты інеем, заінелы. І. хмызняк.
Ініцыялы
назоўнік | мужчынскі род
Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча. || прыметнік: ініцыяльны.
Ініцыятар
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто праяўляе ініцыятыву, пачынальнік. Ініцыятары спаборніцтва. Ініцыятары алімпіяды. || жаночы род: ініцыятарка.
Ініцыятыва
назоўнік | жаночы род
1. Пачын, унутранае імкненне да новых форм дзейнасці; прадпрымальнасць. Праявіць ініцыятыву.

2. Вядучая роля ў якіх-н. дзеяннях. Узяць ініцыятыву ў свае рукі.
2009–2019. Беларусь, Менск.