РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 46
Ініцыятыўны
прыметнік
1. Які праяўляе ініцыятыву ў якой-н. справе. Ініцыятыўная група.

2. Які валодае ініцыятывай; прадпрымальны. 1. чалавек. || назоўнік: ініцыятыўнасць.
Інкасатар
назоўнік | мужчынскі род
Службовая асоба, якая займаецца прыёмам грошай ад арганізацый і ўстаноў для здачы іх у банк. || прыметнік: інкасатарскі.
Інквізітар
назоўнік | мужчынскі род
1. Суддзя інквізіцыі (у 1 знач.).

2. пераноснае значэнне: Пра жорсткага чалавека-мучыцеля. || прыметнік: інквізітарскі. Інквізітарскія метады.
Інквізітарства
назоўнік | ніякі род
Бязлітаснасць, жорсткасць, уласцівыя інквізітару.
Інквізіцыя
назоўнік | жаночы род
1. У 13—19 стст.: следчы і карны орган каталіцкай царквы, які дзейнічаў крайне жорсткімі метадамі ў барацьбе з ерэтыкамі. Іспанская і.

2. пераноснае значэнне: Мучэнне, катаванне. Гэта не жыццё, а і. || прыметнік: інквізіцыйны.
Інкогніта
прыслоўе
1. прыслоўе: Тайна, хаваючы сваё імя. Прыехаць і.

2. назоўнік нескланяльнае, н. Знаходжанне пад выдуманым імем. Захоўваць і.

3. назоўнік нескланяльнае, м. і н. Асоба, якая скрывае сваё сапраўднае імя. Зноў з'явіўся (з'явілася) учарашні (учарашняе) і.
Інкруставаць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Упрыгожваючы, урэзаць (уразаць) у вырабы ўзоры з іншага матэрыялу. І. мэблю. І. металам па дрэве. || назоўнік: інкруставанне і інкрустацыя.
Інкрустатар
назоўнік | мужчынскі род
Мастак, які займаецца інкрустацыяй. || прыметнік: інкрустатарскі.
Інкрустацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. інкруставаць.

2. Упрыгожанне (узоры, малюнкі), урэзаныя ў паверхню прадмета з іншага матэрыялу. Шкатулка з інкрустацыяй.
Інкрымінаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Абвінаваціць (абвінавачваць), прад'явіць (прад'яўляць) каму-н. абвінавачанне ў чым-н. І. каму-н. удзел у забойстве.
2009–2019. Беларусь, Менск.