РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 46
Ідылія
назоўнік | жаночы род
1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

2. пераноснае значэнне: Мірнае, шчаслівае існаванне (іранічны сэнс). || прыметнік: ідылічны.
Ідыш
назоўнік | мужчынскі род
Бытавая і літаратурная мова германскіх па паходжанню яўрэяў.
Ідыяматыка
назоўнік | жаночы род
У мовазнаўстве: вучэнне аб ідыёмах, а таксама сукупнасць ідыём якой-н. мовы. Беларуская і. || прыметнік: ідыяматычны.
Ідыясінкразія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Павышаная, хваравітая адчувальнасць арганізма да пэўных рэчываў, пахаў. || прыметнік: ідыясінкразічны.
Ідыятызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыроджаная разумовая адсталасць, недаразвітасць.

2. Неразумнасць, дурнота, бязглуздасць (размоўнае). || прыметнік: ідыіятычны.
Ідэаграма
назоўнік | жаночы род
Умоўны знак, які абазначае на пісьме паняцце (у адрозненне ад літары, якая абазначае гук).
Ідэаграфія
назоўнік | жаночы род
Пісьмо пры дапамозе ідэаграм. || прыметнік: ідэаграфічны. Ідэаграфічнае пісьмо.
Ідэал
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што складае вышэйшую мэту дзейнасці, імкненняў. Агульначалавечыя ідэалы.

2. чаго або які. Дасканалы ўзор чаго-н. 1. жаночай прыгажосці.

3. Вышэйшае ўвасабленне якіх-н. якасцей, узор годнасці. Гэты чалавек — мой і.
Ідэалізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці. 1. сялянскі быт. || назоўнік: ідэалізацыя.
Ідэалізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Філасофскі напрамак, які сцвярджае першаснасць духу, ідэі, свядомасці і другаснасць матэрыі, прыроды, быцця.

2. Ідэалізацыя рэчаіснасці.

3. Прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў. || прыметнік: ідэалістычны. Ідэалістычныя плыні. Ідэалістычныя тэорыі.
2009–2019. Беларусь, Менск.