РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 46
Ідэаліст
назоўнік | мужчынскі род
1, Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі.

2. Той, хто ідэалізуе, прыхарошвае рэчаіснасць (размоўнае).

3. Чалавек, які ў сваім жыцці, паводзінах кіруецца ідэалістычнымі (гл. ідэалізм у 3 знач.) прынцыпамі. || жаночы род: ідэалістка.
Ідэалістычны
прыметнік
1. гл. ідэалізм.

2. Прасякнуты ідэалізмам (у 2 знач.). || назоўнік: ідэалістычнасць.
Ідэалогія
назоўнік | жаночы род
Сістэма поглядаў, ідэй, якія характарызуюць тое або іншае грамадства, клас, палітычную партыю. || прыметнік: ідэалагічны.
Ідэальны
прыметнік
1. Які адпавядае ідэалу, узвышаны. Ідэальныя ўзаемаадносіны.

2. Вельмі добры, дасканалы. Ідэальная сям'я. Ідэальная цішыня. || назоўнік: ідэальнасць.
Ідэйны
прыметнік
1. Ідэалагічны, звязаны з пэўнымі ідэямі, ідэалогіяй. Ідэйная пазіцыя.

2. Які выражае перадавую ідэю, адданы ёй. 1. пісьменнік. Ідэйнае мастацтва. || назоўнік: ідэйнасць.
Ідэнтыфікаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Устанавіць (-наўліваць) супадзенне, ідэнтычнасць. || назоўнік: ідэнтыфікацыя. || прыметнік: ідэнтыфікацыйны.
Ідэнтычны
прыметнік
Такі самы, аднолькавы, раўназначны. || назоўнік: ідэнтычнасць.
Ідэолаг
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік, абаронца ідэалогіі якога-н. грамадскага класа, грамадска-палітычнага ладу, напрамку.
Ідэя
назоўнік | жаночы род
1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету. Патрыятычныя ідэі.

2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест. 1. рамана.

3. Думка, задума, план. Падаць ідэю.

4. чаго. Мысленны вобраз чаго-н., паняцце аб чым-н. (кніжнае). 1. дабра і справядлівасці. || памяншальная форма: ідэйка.
Іена
назоўнік | жаночы род
Грашовая адзінка ў Японіі.
2009–2019. Беларусь, Менск.