РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кібернетык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па кібернетыцы.
Кібернетыка
назоўнік | жаночы род
Навука аб агульных заканамернасцях працэсаў кіравання і перадачы інфармацыі ў машынах, жывых арганізмах і грамадстве. || прыметнік: кібернетычны.
Кібітка
назоўнік | жаночы род
1. Даўней: крытая дарожная павозка.

2. Пераноснае жыллё ў качэўнікаў. || прыметнік: кібітачны.
Ківацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. Галінкі ківаюцца на ветры.

2. Ісці з цяжкасцю, хістаючыся (ад стомы, хваробы і пад.). Ледзь ківаецца стары дзядок. || аднакратны дзеяслоў: кіўнуцца. || назоўнік: ківанне.
Ківаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рухаць з боку ў бок або зверху ўніз; хістаць. К. слупок.

2. чым. Утвараць хістальныя рухі чым-н. Сосны ківаюць верхавінамі. К. нагой.

3. Лёгкім нахілам галавы выказваць знак прывітання, адабрэння і пад.

4. Рухам галавы, пальца падзываць каго-н. да сябе, падаваць якія-н. знакі. Нечага (няма чаго) на бога ківаць (размоўнае) — не варта апраўдвацца, звальваць віну на іншых. || аднакратны дзеяслоў: кіўнуць. || назоўнік: ківанне.
Ківер
назоўнік | мужчынскі род
Цвёрды высокі галаўны ўбор цыліндрычнай або конусападобнай формы, які насілі ў некаторых старых еўрапейскіх арміях. || прыметнік: ківерны.
Ківок
назоўнік | мужчынскі род
Аднакратны нахіл галавы ў знак прывітання, згоды і пад.
Ківот
назоўнік | мужчынскі род
Зашклёная створкавая рама або шафка для абразоў.
Кігікаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра кнігавак: абзывацца гукамі, падобнымі на «кігі». || аднакратны дзеяслоў: кігікнуць. || назоўнік: кігіканне.
Кідальнік
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які кідае дыск, кап'ё, молат і інш. || жаночы род: кідальніца. || прыметнік: кідальніцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.