РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кіраўнік
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая кіруе кім-, чым-н. К. вытворчага аб'яднання. || жаночы род: кіраўніца. || прыметнік: кіраўніцкі.
Кіраўніцтва
назоўнік | ніякі род
1. гл. кіраваць.

2. Падраздзяленне якой-н. установы, буйная адміністрацыйная адзінка. К. справамі Кабінета Міністраў. З. зборны назоўнік: Кіраўнікі. Змяніць кіраўніцтва. || прыметнік: кіраўніцкі і кіраўнічы.
Кіргізы
назоўнік | мужчынскі род
Народ цюркскай моўнай групы, які складае карэннае насельніцтва Кіргізіі. || жаночы род: кіргізка. || прыметнік: кіргізскі.
Кірза
назоўнік | жаночы род
Заменнік скуры: насычаная спецыяльным саставам тканіна з кручаных нітак. || прыметнік: кірзавы. Кірзавыя боты.
Кірка
назоўнік | жаночы род
Ручная прылада — прадаўгаваты, завостраны з двух канцоў малаток для драблення цвёрдай пароды або лёду. || прыметнік: кіркавы.
Кірмаш
назоўнік | мужчынскі род
1. Вялікі продаж тавару, які праводзіцца ў пэўную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаўкай. Вясенні Лейпцыгскі к.

2. пераноснае значэнне: Шумнае, ажыўленае зборышча людзей (размоўнае). || прыметнік: кірмашовы.
Кірмашовец
назоўнік | мужчынскі род
Удзельнік кірмашу.
Кірпа
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
1. Пра кароткі і задраны ўгору нос.

2. Курносы чалавек. Гэты к. любіць задзірацца.
Кірпаносы
прыметнік
З кароткім і задраньм носам. Кірпаносая дзяўчынка. || назоўнік: кірпаносасць.
Кірпаты
прыметнік
1. Кароткі і задраны ўгору (пра нос).

2. Тое, што і кірпаносы. || назоўнік: кірпатасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.